ЭЛЕГІ́ЧНЫ ДВУВЕ́РШ,
у антычнай літаратуры 2-радковая страфа верша, у якой 1-ы радок — гекзаметр, 2-і — пентаметр. Звычайна выражаў закончаную думку. Ужываўся ў элегіях, эпіграмах, эпітафіях, афарыстычных выказваннях. Шырока выкарыстоўваўся ў лацінамоўнай паэзіі Беларусі («Песня пра зубра» Міколы Гусоўскага). У
З нізкага берага дно акіяна
вачам не даступна, —
Глуха ўкрыла яго
сіняя цемень вады.
Але ўзбярыся ўгару на вяршыну
прыбрэжнай страмніны, —
Кожны каменьчык на дне, пэўна,
пабачыш ты стуль.
(«Пентаметры»)
У сучаснай
В.П.Рагойша.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)